Бабiна лета цвiце фiялетам...

Юрий Боровицкий
***
Бабіна лета цвіце фіялетам,
Барвай і жоўтым цвіце.
Ты расцвіла, нібы бабіна лета,
Хоць і завея мяце

Па валасах тваіх сонечна-жоўтых.
Ты расцвіла, як вясна!
Ветру асенняга лёгенькі дотык
Хмеліць, як чарка віна.

Дык прыглушы ж ты імгненную радасць!
Час маразоў настае…
Мары салодкія – бабіна слабасць,
Бабіна лета пяе…

20 верасня 2019 г.