Познiя ружы Ужо блiзяцца сцюжы...

Юрий Боровицкий
***
Познія ружы… Ўжо блізяцца сцюжы,
Хутка надыдзе зіма.
Ў сэрцы адчайным цвітуць яшчэ ружы,
Ў сэрцы завеі няма.

Познія ружы дару табе, дружа.
Верш мне пра іх напішы.
І не здзіўляйся тым ружам ты дужа,
Кветкам гарачай душы.

Што мне завеі? Няхай яны кружаць,
Б’юцца дарэмна ў акно.
Познія ружы – ратунак ад сцюжы,
Нібы натхнення віно.

22 верасня 2019 г.