Учителю на белорусском языке

Людмила Воронова Супрун
Настаўніку. (И моим дорогим коллегам в преддверии праздника)

Яны сядзелі ўсе ў цябе за партай -
Урач, паэт, дырэктар, прэзідэнт…
Быў кожны з іх увагі твае варты,
Чакаў, як сонца, з вуснаў камплімент.

Глядзеў у вочы, шчыра, як на маці,
Сачыў за словам, рухам рук тваіх...
Быў больш чым Бог ты кожнаму дзіцяці,
І першых ведаў выпіты келіх.

Каму быў - першы, а каму - апошні…
Нясеш свет ведаў з цемры праз вякі,
А вучні, як зярняты з твае пожні -
Растуць і спеюць быццам каласкі.

З табой шуміць Радзімы нашай поле,
Дзе будучыні краю не відаць,
Бо свае веды сееш ты з любоўю,
І не дарма Настаўнік цябе зваць.

 На фото мои первые ученики. г.Минск,СШ №8.1982 год. Я помню всех по именам...(И мне только 19,после окончания Волковысского педучилища я приехала по государственному распределению в столицу на свою первую в жизни работу)