Апошнiя ружы кастрычнiка сумнага...

Юрий Боровицкий
***
                Музе

Апошнія ружы кастрычніка сумнага
Прачнуцца ў мяне на стале,
Як вынік жыцця – маладога і шумнага,
Што знікла ў асенняй імгле.

Імгла маёй восені – белая з шэрым…
Ты сядзь на калені мае,
Цалуй мяне моцна, цалуй мяне смела,
Трымайся душой за мяне…

Шапчы мне на вуха пра ружы апошнія,
Грудзямі кранайся грудзей…
Імгла маёй восені коціцца пожняю,
Як срэбра апошніх надзей…

05. 10. 2019 г.