Восеньскi ранак

Станислав Шастак
Змрочны ранак. Глухія туманы
Вiснуць з дрэў павуцiнай сырою.
Я у восень iзноў закаханы
Ўжо знаёмай надзеяй настрою.

Спадзяваннем на дзень светлавокi,
Калi здзейсняцца дзёрзкiя планы
I да мэты напраўлю я крокi,
Боль забыўшы, падзеннi i раны.

Уваскрэснуць хвiлiн карагоды,
Ланцужком развiтаннi, сустрэчы,
Каб пазнаўшы прайшоўшыя годы,
Я цанiў болей век чалавечы.

Змрочны ранак прастор павуцiнай
Засцiлае ад вока сырою,
Каб былое паўстала карцiнай,
Панарамай жыцця i настрою.