Восеньскiя падарункi

Станислав Шастак
Зноў восень лiсце з дрэў змяла,
Лягла тугой на грудзi.
I неспакой душы дала,
Гадаць, як далей будзе?

Халодзiць восень маю кроў,
Пасерабрыла скронi,
Мне наймiлей з яе дароў
Цяпло тваёй далонi!

Твой голас, што праз тэлефон
Мне сэрца сагравае.
Хай адзiн будзе на мiльён,
Яго душа пазнае!

Ён нiбы сонейка звiнiць
Нацягнутай струною.
I ў халады магчыма снiць,
Што стрэнесся з вясною!