А дванаццатай. Учора

Сергей Троицки
А дванаццатай. Учора.
Уначы. Апошні крок
прагучаў у калідоры.
І згубілі вочы зрок.

Слых пакінуў назаўсёды,
смак ніколі не адчуць.
І на дотык няма згоды,
пах таксама адбяруць.

І застанецца - нічога,
толькі рэха не крануць.
Шчэ адзін. А той дарогай
ужо наступнага вядуць.

6 октября 2019