восень

Александр Крышталь 2
Вечар ходзіць па кутках,
Восень хмары калыша ў руках.
Калыхаць як перастане-
Хмара плача, працякае.

Дождж на глебу пойдзе
Ў хату жонка зойдзе.
Будзе ўжо лямантаваць,
Бульбу каб з двара збіраць.
“Хай та бульба пагніе,
Толькі не чапай мяне.
Я цябе тады кахаю,
А бульбу потым пазбіраю”.
Жонка далей лямянтуе,
А мужык яе не чуе.
”Будзеш гукаць ды браніць –
Пайду да суседкі жыць.
Жонка скалку узяла,
Над сабою узняла.
Бульба яшчэ да вячорку
Знікла з гэтага падворку.
Не праца робіць з малпы чалавека,
Жонкі працуюць над гэтым спрадвека.