счастье не моё...

Анастасия Котюргина
Прыціхну над агнём. Запальнічка ўздыхне
І знікне цеплыня ў тваіх руках нязваных.

/тут мы ўдваіх - у дымнай сівізне,
каханы…/


Пасля – паліць адной (так, попелам крышыць
маўчанне)...
             /а цяпер – з пачырванелых клёнаў
глядзіць лістота ў восень з вышыні
ўлюбёна/

Адно ў тваіх руках спявае салаўём
Маё жывое сэрца!

.../носік твой спакусны/...

і толькі шчасце… шчасце не маё
на вуснах…