Айцец Нябесны
уласнай рукой рашыў
прышыць любоўю
мяне да тваёй душы.
Адно - іголка
балюча ўвайшла,
Гасподзь!
Ні ўскрыку!.. Толькі
цябе не пе-ра-ба-роць…
З табой не здужаць -
ты хочаш не ў час сысці.
(не дужа добра
разлічаны супраціў).
Не рвецца повязь
і шнары баляць…
Ўначы
сціхае боязь,
што сэрца тваё маўчыць….
...Калі Айцец наш
не чуе майго “люблю” -
Ён усміхнецца
і зноўку бярэ іглу.