Поуня на поуднi над хатай суседа...

Юрий Боровицкий
***
Поўня на поўдні – над хатай суседа.
Свеціцца ў хаце ў суседкі даўно.
Коціка выпусціў. Вось непаседа!
Коцік суседкі – залез на акно.

Зоркі гараць. Сабе боўтаю каву.
Позна світае. Грыбы перабраць.
Выйсці і сесці пад хатай на лаву.
І дачакацца, як будзе світаць.

Поўня на поўдні. Блакітная поўня.
Старасць не радасць, і рана ўстаю.
Можа, часнок пасаджу я сягоння.
Выдам мо некалі й кніжку сваю…

15 кастрычніка 2019 г.