Усмешка

Ядвига Довнар
Цяпер чамусьці спавядаешся бы грэшнік
Перада мной: даўно забылася аб тым...
Ды як калісьці абяззброіць зноў усмешка
Твая. Зямному, пэўна, цяжка быць святым.

Падчас настойліва трымала позу крыўда:
"Няхай сумлення цвік праб'е яго наскрозь!"
А ты, як вынік пераможнага прарыву,
Блакітнавокасць той усмешкі нёс.

Было, што ў цемры пагублялі нашы сцежкі,
І паасобку кіраваліся ў хмызняк,
Тады хутчэй ты запаліў паходню ўсмешкі
На золку новага і радаснага дня.

І па жыцці заўжды нясеш усмешку сцягам,
Яна нібыта міратворчасці пасол.
Сцэнарый спрэчак застаецца без працягу
У цёмным лесе тых былых часоў.

10.10.2019    Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)