Сэрца замка

Ковальчук Тамара Васильевна
У радзівілаўскім замку прыгожым
Свае вершы чытаю натхнёна .
Што зрабіла я ў свеце тым Божым,
Каб з гісторыяй стаць параднёнай?

Пад зямлёю апосталаў дзесяць
Горбяць спіны, трымаючы сцены.
Мне ніколі той цяжар не ўзвесіць,
Даць адзнаку наяўнасці сцэны.

Адчуваецца часу дыханне
У кожнай рэчы вялікага роду.
Між люстэркаў тых Бася зноў зданню
Праплывае, бы частка прыгоды.

Чутны музыкі дзіўныя гукі,
Быццам баль Радзівілл адкрывае.
Пан Каханку працягвае рукі,
Свае песні бязмоўна спявае.

У падзямеллі кугыча савою
Над дзяцьмі Катажына і плача.
Ёй няма праз стагоддзі спакою,
Аб тым свечкі гавораць – няйначай.

Кандэлябраў цудоўны свет льецца
І прыводзіць душу ў захапленне.
Чую я: сэрца замка зноў б’ецца
У маіх словах і ў кожным імгненні.

15.10.2019 г.