заснём вдвоём

Анастасия Котюргина
Давай заснём апоўначы ўдваіх…
Стамлёныя.
Бяз сораму і болю.
Ты першы
(я звычайна – за табою).

Так мы звысоку бачым светлых іх,
разбуджаных а трэцяй –
(бо знянацку
                блішчыць
салют над вуліцамі ў Бранску)
дзве постаці ў распранутай начы,
бы ў раскадроўцы.
          
               
Ўвосень на плячы
адчуць руку (гучыць пасрэдна – “крылы”).
І вось яно – хвіліна і накрые!

...Мы
                не заснём
                сягоння
                удваіх!
(мы ў змучаных правінцыях сваіх, 
што ў час зжаўцелі, нібы фотаздымкі…)
Ды ўсё адно – з табою
                у абдымках…