Накцюрн

Станислав Шастак
I ўсё было. I белы сад,
I ў кужалю туману дрэвы,
Вачэй тваiх святы пагляд
I ўзнёслыя салоўкi спевы!

Iх дробны пошчак над ракою,
Што пераходзiўу стаката.
Ты ў валасах плыла рукою,
Хавала позiрк вiнавата.

Пачуццi грудзi ўздымалi
I застывалi у горле словы,
Мы ж пацалунакамi шукалi
Жар вуснаў  горкi i мядовы.

Былое ўсё. I больш не будзе.
У воды Стыкса ўсё сцякло.
Я мрою, зноў цалуе грудзi
Месяца срэбнае святло.