Увосень

Анна Атрощенко
Льецца восень з-пад нябёс,
Дрэмле ў зацішку вятрыска.
Ранак, сонейка прынёс,
Залюляў дзень у калысцы.

Як раней, бяжыць жыццё,
Сёння дзень такі дзівосны!
Час ляціць у небыццё,
Зімка ладзіць ужо кросны.

Будзе ткаць нам белізну,
Халаднеча стукне ў дзверы.
Замяце сцежку адну,
Дзе няма любові, веры...