Туманная ранiца. У небе Ганеша...

Юрий Боровицкий
***
Туманная раніца. Ў небе Ганеша
Аб лес мой яловы свой клык абламаў.
Асенняе сонца праз раніцу пешшу
Кульгае над золатам дымных дубраў.

Блакітны агат, і пярэстыя хмаркі,
І быццам кароўкі пасуцца між іх.
І з крыкам ляцяць дзве вароны-даяркі
Над купкай бярозак маіх залатых.

20. 10. 2019 г.

Ганеша - у індуізме бог мудрасці і дабрабыту з галавой слана.