Ноч плыве туманам белым...

Юрий Боровицкий
***
Ноч плыве туманам белым.
Смела мой ліхтар гарыць.
Мех, ці, можа, дзесяць цэлых –
Ты паспеў нагаварыць.

Ноч плыве ў сваім тумане.
І у ім гарыць ліхтар.
Ты ў сваім жывеш падмане –
Сам сабе і Бог і цар.

Мех, ці, можа, цэлых дзесяць –
Ты паспеў нагаварыць!
А ліхтар свяціў і свеціць,
У падмане каб не жыць.

22. 10. 2019 г.