Купка жоутых хрызантэм...

Юрий Боровицкий
***
Купка жоўтых хрызантэм
Пасярод гарода –
Мой кастрычніцкі эдэм,
Яўная свабода.

І амаль апошні ліст
Скінуў сад мой голы.
Толькі гэты вось капрыз –
Жоўтыя манголы.

Кусцік жоўтых хрызантэм
У тумане рання –
Гэта позні мой эдэм,
Позняе каханне.

22. 10.  2019 г.