Матулiна каханне

Воронова Лилия
Каханне матулі бясконца да дзіцяці
Няма ні ўмовін , ні рамак у яго.
Сабою закрыць іх імкнуцца ўсе маці
Каб толькі бы іх не цягнула на дно.

Я зноў ўспамінаю  матулі каханне
Яго буду помніць цяпер і спрадвек.
Дачку ля вакна  яна моўчкі чакае
Пацірая хусцінкай  вакол сваіх век.

Заўсёды яна паспяе  з дапамогай
І ведае дзе нам саломку паслаць.
Сама па вуглях перайдзе басаногай
Каб толькі дзіцятка магло адпачываць.

Яна клапатліва да самай канчыны
Дзіця закрывае сваім цвёрдым крылом.
А потым прыйдзе праз гады на імяніны
Заспяваць для ўнукоў свой апошні псалом.

Лілія Журавінка 22.10.2019г.