3 Фарбы кастрычника

Елена Воронько
Жоўклы ліст бярозы  -
Пэўна гэта слёзы,
Што сыходзіць лета,
Бабіна, ад нас.
Ліст зляцеў з асіны  -
Ёсць таму прычыны:
Маразоў нясмелых
Надыходзіць час.
Туманы па долах
Свой абрус шаўковы
Беленькі-бялюткі
Сцелюць, не згарнуць.
Цёмны лес, маўклівы,
Запяе тужліва  -
Гэта вецер дрэвам
Не дае заснуць.