Чувств глубину не утаить

Максим Троянович
Ад глыбінь пачуцця не таіся,
Самаўладнаю ўцехай яно.
Як жа нашы шляхі разыйшліся, 
Пільнавалі каханне адно.

У вокны сонца зірне напрадвесні
І не дзіўна, што ў думкі ўвайшло.
Хутка створацца новыя песні,
Нібы ўзлётнае птушкі крыло.
 
І штораніцы, і штовечар,
Я шчаслівы, як з полем вярба.
А цябе ўсё трымаюць парэнчы,
Чужыны, ці няшчырасць хіба?