Тонкасць маёй душы

Воронова Лилия
Каб змагла перадаць я Вам
Гэту тонкасць маёй душы.
Там жыццё ў каляровых снах,
Салаўі там спяваюць псалмы.

У патаемны, пяшчотны мір,
Душа вольная, тонкая імкнецца .
Дакрануцца да яркіх карцін,
Адпачыць ад пакут яна рвецца.

Не хапае мне слоў апісаць,
Усе краскі і вольнасць душы.
Паміж строчак змагу перадаць,
Я касанне пяшчотнай рукі.

Не змагу перадаць і любоў,
Сэрцам трэба яе адчуваць.
Не змагу, і няма такіх слоў,
Усеаб'емнасць яе паказаць.

Лілія Журавінка 23.10.2019г.