Галине Экпрот

Анатоль Кудласевич
Экспромт ад ікрамётнага
Галіне Сташкевіч.               
Ачыпаткі, або абпіскі
З галавой выдаюць піпіску:
Бо стаІць на таго, хто стОіць,
І пісАць – не на траўку пІсаць,
Калі вецер у зубы дзьме.

Разабрацца як, праўда дзе?

А яшчэ бываюць абчыткі,
Дададзім сюды ж агаворкі…
Непазнанкі, аглядкі, рухі,
Можна схлусіць і пагаворкай,
Толькі ісціну выдадуць рукі.

Праўда жэстаў, паставы, позы…
Непрыкметных нервовых цікаў…
Можна схлусіць будзённай прозай, --
Не паэзіяй нецвярозай.
Ап’яняючае словаблуддзе
Век ад веку сапраўдным будзе.