Бабуля крот

Николай Богданов 6
Вясна шыбуе наўпярод,
За ёй бабуля-у агарод.
Садзіць моркву,буракі,
Затым бульбу,агуркі.
Каб расла хутчэй радыска,
Пакланіцца трэба нізка.
Расцець зеляніна,цыбуля,
Гэта радасць для бабулі.
Будзе восень багатай-
Усё ўверх цягнецца ля хаты.
Клубніцы просяцца ў рот,
Ды на бабулін агарод,
Пракляцце паслаў сам чорт-
Угледзіў градкі сляпы крот.
І сваім паганым рылам,
За ноч ўсё ўзняў дыбам.
Плача старая,што рабіць?
Як крата таго злавіць?
Пайшла за радай у народ,
Як ратаваць ёй агарод.
Адзін раіць-утапіць,
Другі-пасткай адлавіць.
Начапаць бутэляк,бляху,
Уцячэ і сам са страху.
Бабуля Наста ўсё рабіла,
І крата таго злавіла.
Ды не сама,а цюцька Дуся,
Што палявала ноччу мусіць.
У агародзе на мышэй,
А яны крата шпарчэй.
     +++
Для бабулі гэта цуд,
А для нас навука тут.
Калі вашу псуюць справу,
Шукайце на шкодніка ўправу.