Сплiн

Станислав Шастак
У восені цудоўны густ
І прыгажосць мяжы не мае!
Ці першых замаразкаў хруст,
Ці дываном лісцё лягае.

Ці чырвань клёнаў, арабін,
Ці золата бярозак белых,-
На душу ўсё наводзіць сплін
І шкадавання крык нясмелы.

Бо пойдзе восень, а за ёй,
За белым кужалем туману-
Сустрэча хуткая з зімой,
Дзе я на год старэйшым стану!