Стары мазоль

Валерий Познякевич 2
Нарывае стары мазоль --
Хоць ты ноччу стагні, ці плач,
Каб змачыць гэты боль слязой,
Што расце ад усіх няўдач.

Нарывае стары мазоль --
Не дае аніяк заснуць,
Быццам вершаў маіх лязо
На кавалкі чужынцы рвуць.

Нарывае стары мазоль
Так, што сэрца адчула боль.
Гэй, Айчына! Ты мне дазволь
З мазалём тым хварэць табой.

Нарывае стары мазоль --
Ён паэту даўно баліць!
Можа, зрэзаць яго касой,
Каб не змог на мазоль я кпіць?

28.10. 2019. Заслаўе