Константин Симонов Атака

Алла Белькова Кресс
Атака

Калі ты па свістку, па знаку,
На  растаптаны  ўстаўшы снег,
Гатовы кінуцца ў атаку,
Вінтоўку ўскінуўшы, пабег,

Якой утульнай тады стала
Табе халодная  зямля,
Як добра памяць захавала:
Сцябліну ў полі кавыля

І ледзь прыкметныя пагоркі,
Разрываў  дымныя сляды,
Драбінкі горкае  махоркі,
Ільдзінкі з кропелькай  вады.

Здавалася, каб адарвацца,
Патрэбны толькі  ўзмах крыла.
Калі ж прылегчы і застацца, –
То  крэпасцю  зямля была б.

І снег мяце, і вецер гоніць,
І невядома, што далей.
Зямля, як маці абароніць, –
Туліся да яе мацней.

Ты гэтым думкам прагна верыў
Секунду з чвэрцю, незнарок
Ты даўжыню ім сам адмерыў,
Пачуўшы ротнага свісток.

Калі асекся гук кароткі,
І ты ў  няўлоўны міг такі
Сваёй нялёгкаю паходкай
Хутчэй спяшаўся напрасткі.

Там засталася сіла ветру
І важкі крок твой напралом,
І тых апошніх трыццаць метраў,
Дзе крочаць побач смерць з жыццём!