Аповед пра Айчыну

Василий Азоронок
(на белорусском языке)


У Лепелі чытанні –
Гісторыі старонкі,
Урокі-разважанні,
Пра Белы край гаворкі.

Тут з Мінска навукоўцы,
Даследчыкі даўніны,
І жыхары – прамоўцы:
Шаноўны люд з краіны.

Як звонкія манеты –
Даведкі аб мінулым,
Як выпечка з загнета -
Гарачыя ласункі.

Усе тут з прагай мэты –
Зысці у падарожжа,
Дзе, продкамі сагрэта,
Зямелька скарб свой множыць.

Хто шчасце ў дом прыносіў?
Дзе замкі будавалі?
І як тады жылося,
Калі двор шанавалі?

Вядзе чытанні Стэльмах –
Загадчыца музея,
Даследаванняў шэраг,
Як поўны барк з Ганзеі.


Сабраць узор з даведак –
Да спадчыны датычнасць,
Чытанні – гэта веды:
Аповед пра Айчыну.

На снимке: один из сборников исторических исследований, посвященных Лепельщине.
02.11/19