Самнамбулiчная элегiя

Юрий Боровицкий
Самнамбулічная элегія

Цёплы дожджык асенні
Так мякка шуміць,
Што заўважыць мне нельга,
Як капаюць слёзы,
Што адчуць не магу я,
Як сэрца баліць,
І мяняюць свой воблік
Кахання мімозы.

У люстэрка ты сёння
Зусім не глядзі,
Бо нічога не ўбачыш у ім,
Толькі слёзы!
Не праклёны былому
Каханню кладзі,
А кладзі сарамлівыя
Ў ногі мімозы.

05. 11. 2019 г.