Цi пачуе хто песню чароуную...

Юрий Боровицкий
***
Ці пачуе хто песню чароўную,
Зразумее лірычны мой сум?
Беларусі дарогай няроўнаю
Я выношваю золата дум.

Ці пачуе хто песні вясёлыя
Пра свабодны, шчаслівы мой край?
А пакуль гарадамі і сёламі,
Мая песня пакутная, грай!

Ці пачуе яе хто – гаротную,
Зразумее душэўны мой боль?
Я люблю Беларусь маю родную –
У вачах сваіх горкую соль.

07. 11. 2019 г.