Крыштальны дожджык падае на травы...

Юрий Боровицкий
***
Крыштальны дожджык падае на травы…
Было – сплыло, благое з сэрца вон!
Я не хачу ні золата, ні славы,
Ні зграі апантанае варон!

Хачу любіць цябе крыштальна і балюча,
Хачу дарыць табе ўсё золата душы!
Няхай твая – любіць мяне навучыць
У ашалелай гэтае цішы…

Было – сплыло, былога ўжо не вернеш!
Цалую цябе ў шыю, ты маўчыш…
Бо ты ў мяне, нібыта ў Бога, верыш,
Як маім вершам верыць сёння ціш…

11. 11. 2019 г.