ты

Анастасия Котюргина
Ты – дудачка Госпада
(і ў лютасці непавінны).
Не дадзена проста нам
праўдзівасці палавіннай…

Пяшчотай няпрошанай
раскалыхалі мы човен.
Ты будзеш, харошы мой,
грахом маім ахрышчоны:

ад шчасця фальшывага,
ад бруду жыцця, ад болю -
з усмешкаю шчыраю
усё забяру з сабою…

На жорсткасць памножаны
лёс ускладу на плечы:
Ты – дудачка Божая.
Я – дурачка “чалавечая”...