***

Валерий Познякевич 2
Я іду па бяссоннай вуліцы,
Дзе машыны гудуць маторамі.
Тут слупы ад святла ратуюцца,
Выглядаюць у цемры хворымі.

Гэты горад людзей не слухае --
Яго думкі працяты здрадаю.
Ён сваімі начнымі рухамі
Болей вочы зямлі не радуе.

На слупах -- сум сцягоў кастрычніка
Ноч ірве на кавалкі роўныя.
Тая роўнасць расце без клічніка --
Яна болем планеты поўная.

Пераменаў чакае раніца.
Переменаўчакае нацыя.
Трэба з сэрцам сваім параіцца --
Ёсьць у ім чысціня і грацыя.

09.11.2019.Заслауе