***

Валерий Познякевич 2
Я закахацца ў Вас не маю права.
Каханне -- ёсьць актава для душы.
Не так сыграў -- мелодыя прапала.
А гэта значыць -- творца саграшыў.

Сягоння граць, прызнаюся, мне -- позна. 
Няма тых нотаў болей ля вачэй.
А калі шчыра, а калі сур'ёзна --
То жыць з каханай удвая лягчэй.

Адкуль прыйшлі Вы -- толькі мне вядома.
Нас разам думкі творчыя звялі.
Мяне засталі Вы ў Заслауі: дома.
А гэты горад -- пуп маёй зямлі.

Не верыце? -- тагды чытайце вершы.
Шукайце ў іх каханне і падман.
Я быў у Вас сягоння самы першы
І, думаю, -- апошні атаман.

09.11.2019. Заслаўе