Элiтарная мова

Мечислав Курилович
      
Пагавары са мной на мове элітарнай,
якой падчас куражыцца эліта,
каб паказаць у спрэчках нестандартна
скарынаўскую сутнасць каларыта.

Пагавары са мной на мове элітарнай
таго, хто быў прарокам  для Айчыны
і ўсё жыццё змагаўся (не надАрма)
каб не зблудзіць без моўнай каляіны.

Пагавары са мной на мове элітарнай –
пакіслародзь радзінным ветрам грудзі,
як гэта робіць біскуп з вежы фарнай,
каб элітарнасць болей распаўсюдзіць.