Асенняя мелодыя

Станислав Шастак
Курацца пярынкі аблокаў,
У сіняй смузе далягляд.
Ты недзе далёка-далёка
Ды вернешся хутка назад.

Плыве самалёт, як па моры,
На захадзе неба ў агні.
Аблокаў бялюткiя горы
Шчаслiва ты ўсе абмiні!

Зноў сыйдуцца нашы дарогi,
Забудуцца Вільнюс, Берлін.
Пакуль мяне слухаюць ногi,
Сядзець я не бачу прычын!

Мелодыя плача Леграна,
Сцякакае слязою па шкле.
У Вiльнi зьмяркаецца рана,
А Захад яшчэ ў сьвятле.

Прапалi ў цемры аблокi
А з iмi прапаў далягляд,
Адно месяц жоўты, высокi
Малодзiва цэдзiць на сад.