***

Мария Винарская
Здаецца мне, што смерць
Не горшае, што можа з намі быць.
А значна горш – дарэмнае жыццё.
Кахаць і марыць, проста нават жыць –
Не будзе мець павагі пачуццё.

 
Не трэба мне казаць, што гэта й ёсць галоўнае,
Што так не дрэнна жыць.
Не трэба суцяшаць мяне,
Не трэба сэнс шукаць асноўны
Там, дзе яго не можа проста быць.


Я ведаю, прычым не горш за іншых,
У чым сэнс жыцця ў сучасным нашым свеце.
Заключаны ён у грошах, хатах, кніжках,
Машынах, ведах, можа, яшчэ ў дзецях.


Астатняе ўсё – проста існаванне,
Не трэба ні дзяржаве, ні бацькам.
Калі ж не падабаеца такое меркаванне,
Дык можа, ты застрэлішся як-небудзь сам?


Хоць штосьці ж ты павінен карыснага зрабіць
Для родных, суайчыннікаў, для свету.
Калі не можаш жыць, як усе, як трэба жыць,
Дык не дышы дарма чужым паветрам.