лучший выход

Анастасия Котюргина
“А выйсце лепшае – ўваход”
(ён марыць асцярожна вучыць).
І пантэон маіх багоў
капітулюе.
Як яго
спытаць –
хто з нас каго замучыць,
калі застыне
              у дзвярах
ён,
паміж мной і днём ўчарашнім,
такі
          усмешлівы,
                дамашні,
мой моцны белакрылы птах?..

Радзімкі вуснамі злічыць!
"Ты непаўторны!"...
 
Дзень, у каторым
я засынала на плячы -
ёсць тысячай маіх прычын
быць самым паўнаводным морам.

Быць самай… Значыць – быць сабой!
"Я іншай не жадала волі –
жыць у салодкім неcпакоі,
ад рук тваіх паверыць болю,
прайсці праз ўсе твае <<ніколі>>”.