Мой брат

Мечислав Курилович
       
           Митька купец литвин чорнарусец
           Летапісны запіс з Пражскага пагранічча.
 
І лютую  сцюжу, і квецень з маною –
яцвяжскай нуды лістапад –
прычэсваў паганец  паганскай вярстою:
купец-чорнарусец – мой брат.

Мой брат-чорнарусец прывёз з былой Прагі
у Вільню Скарынавы  скарбы:
рыштунак, паперу і  вольніцу-прагу,
каб Слова адзелася ў фарбы.

Мой брат-чорнарусец з часоў Ягелонкі
і мроіў,  і думаў па-наску, 
а той  універ ад асветніцы жонкі.
Вучыў дзеясловіць па-панску.
   
Мой брат- чорнарусец – ліцвінскі паэта,
не то, што Мікола Гусоўскі
ці  Пане Каханку з liberum veto
на сойме магнацкай тусоўкі.

Мой брат-чорнарусец – зямляк Прынямоння,
не з Белай, а з Чорнай Русі.
Мой брат-чорнарусец жыве тут і сёння.
Не верыш?
         Мяне запрасі.