Майстар ашуканства - стихотворение на белорусском

Зоя Шохтина
Выйшла на пенсiю ўрэшце Фядора.
Эх, вось цяпер бы – у санаторый!
Год эканомiла, грошы збiрала,
Калi па шчырасцi – недаядала.

План яе збiў тэлефонны званок:
Хлопец лагодны, як родны сынок,
Прапанаваў шклопакеты праверыць:
«Гэта бясплатна! Мне можаце верыць!»

Потым прыйшоў, iх агледзеў з увагай.
Ветлiва так да кабеты, з павагай
Загаварыў, што, мауляў, есць прыкметы
Браку сур'езнага ў тых шклопакетах.

Трэба iх хуценька рамантаваць:
Тут замянiць, тут адрэгуляваць...
Вось каштарыс падбiвае ен лоўка –
Сума набралася, як на пуцеўку.

Мерзнуць Фядора не хоча зiмою.
«Трэба плацiць! Што паробiш з бядою!
Ну, а пуцеўка... Яна пачакае», –
Так разважала кабета з адчаем.

«Майстар» затое не ведае гора:
Адпачываць ен паехаў на мора...
Каб не дазволiць сябе ашукаць,
Гэткiх «майстроў» – у дом не пускаць!