Гораду Жодзiна

Зинаида Богомолова
               
Адзін ён такі на планеце.
Квітнець яму шмат вякоў.
Мой горад праменьчыкам свеціць
Машынабудаўнікоў!

Завод – наш сапраўдны асілак!
Ён  працай жыве што год.   
“БелАЗ” – гэта гонар і сіла, –
Дзяржавы маёй аплот!

Мой горад расце, прыгажэе,
Шчабеча вакол дзятва,
Красуюць будынкі, алеі,
Ласкава глядзіць царква.

Тут зоркі гараць над Плісою –
Дзяцінства майго ракой,
Нібыта гамоняць са мною,
Душы надаюць спакой.

Зялёны, утульны, квяцісты,
І родны ён мне такі!
Пад сонцам жывым,  прамяністым
Ён будзе стаяць вякі!