Ты скажы мне, скажы

Махнач Сергей Юрьевсын
Калі цябе згублю  назаўжды,
Пальюцца з неба кроплі вады -
Разгубленыя слёзы мае.
Адчую сэрцам - недастае:
Пяшчоты сініх зорак-вачэй,
Бяздоннай цемры летніх начэй,
Цяпла вільготных вуснаў-суніц,
Мелодыі тваіх завушніц.

Калі я зразумею, што ўсё -
Маё ня мае сэнсу жыццё,
Дашлі мне слова нейкае, знак,
Спытай мяне: "Навошта ты так?"
Гаротна я да трох палічу
І птушкай да цябе палячу,
У дзень, калі сустрэліся мы
Насуперак халоднай зімы.

Я паспрабую нешта змяніць,
Ня буду ні гуляць, ні маніць...
Мы застанемся разам тады,
Калі цябе згублю назаўжды.

23.11.2019