Я сягоння ураннi, cвiтальнай парою...

Зоя Шохтина
                * * *

Я сягоння ураннi, cвiтальнай парою,
Нечакана сустрэлася ў полi з зарою.
Расплылася купеллю па ўсяму небакраю.
Мне здавалася – птушкай я ў неба ўзмываю.

Я глядзела – i сэрца ў той купелi купала.
I чысцей, i узнеслей мае сэрцайка стала.
I зажылi ўсе раны ад вады той гаючай,
Што бярэдзiлi сэрца так доўга, балюча.

Я прыду, я прыду да цябе, заранiца,
Каб вадою дзiвоснай ад душы наталiцца.
Я прыду, я прыду да цябе, заранiца!