Люблю

Владимир Хихол
Люблю я спевы салаўя
І трэлі жаваранка ў небе.
Люблю цябе, мая зямля,
З прапахшай потам продкаў глебай.

Люблю дрымучыя лясы,
Дзе не бывалі дрывасекі.
Люблю іх шчодрыя дары:
Грыбы і ягады,і лекі.

Люблю азёр блакітных гладзь
І павуціну рэк, рачулак,
Дзе мноства птушак і звяроў
Знайшлі і ежу, і прытулак.

Дзе рыбкі плешчуцца ў вадзе,
Дзе месяц мыецца начамі,
Дзе з ветрам шапаціць чарот,
Дзе лодкі дрэмлюць на прычалах.

Люблю, люблю цябе, мой край -
Край працавітага народу.
Хачу, каб ты багатым стаў,
І каб народ здабыў свабоду.