не лирическое

Анастасия Котюргина
Як малітва ў вечнай варажбе,
як усё, што здзейсніцца нанова –
шчасце паўтараецца ў табе
і само не верыць, а жыве
у адным невыказаным слове.

Не адвесці любае рукі!
І шукае прагна апраўдання
кожны дотык. Ты ў мяне такі,
што не раз хіснуцца берагі,
што не раз прытулішся ў жаданні

выказаць усё. Ды акрамя
пацалункаў ціша патыхае
спахмялелым і адчайным раем.
“Ці любіў?”
І ты пачнеш: “мая…”...
Толькі ўпарта блытаеш імя
у рэфрэне “я цябе кахаю”…