Насладиться...

Любовь Никоновна Михайлова
Наталіцца
(на белорусском языке)

Восень затрымалася, ў фаворы
І ў прыродзе і ў маім жыцці
Радуе лагоднасцю надвор`е,
А зіму – яе ж не абысці?

З`явіцца красуня нечакана,
Белізной асвеціць ўвесь абшар
І, напэўна, здарыцца спантанна,
Што пазбавіць сэрца ўзнёслых мар?

Холадам дыхне сваім бялёсым,
І пасыпе шчодраю рукой
Белым-белым срэбрам чорны косы,
І адорыць прыкраю тугой.

Мой анёл – ён, пэўна, шчыра просіць
Неба нашу восень затрымаць,
Каб яе дарункі, што прыносіць,
Я паспела ад яе прыняць.

Каб магла  ўволю наталіцца
Фарбамі, адценнем пачуцця,
Каб паспела сэрцам надзівіцца
Хараством кахання і жыцця.