НОЧ

Анна Атрощенко
Месяц сёння нелюдзімы:
Захіліўся за сасоннік.
На высокай верхавіне
разгарнуў зімовы дзённік.

Пералічыць зоркі ціха,
Падміргне на небе сумна.
Як на тоё, сёння ліха
зачапіў свой рог ля гумнаў...