Аляксандравiчу

Юлия Садовая-Артюкевич
Хоць чужы я для вас чалавек
Для мяне Вы як бацька другі
Што ў віхуры жыццёвых рэк
Бачыў моцныя берагі.

Лёс падкінуў выпрабаванне,
На трываласць вялікай сям'і
І з Сусвету прыйшло нам пасланне :
"Усе мы госці на гэтай зямлі "

Чорнай хмарай нахлынула гора,
Боль нічым ўжо не заглушыць
І нашых слезаў вялікае мора...
Будзем помніць пра Вас...

Будзем жыць...