Думкi у маршрутцы

Юлия Садовая-Артюкевич
"- Наўкол прыгожыя дзяўчаты
А ты нібыта кантрабас! "
Вось так, сурова і заўзята
Унутраны гундосіць бас.

Я не скажу што тут памылка,
Адсоткаў колькі праўды есць.
Была прыгожая кабылка,
А зараз,  як старэнькі лось.

Так,  я зайздрошчу маладосці
Хацела быць такой заўжды.
Але час не шкадуе косці
І ужо свае бяруць гады.

Згас мой унутраны агеньчык,
Што часта вершыкі складаў.
Турботы, быццам бы каменьчык
З'явілася шмат важных спраў.

Жыццё імкліва паляцела
І перадыху мне няма
Хтось скажа -  дзеўка звар'яцела
Я адкажу ім - не,  мана.